Семейные истории о войне
интернет-дневник

Основное меню (мобильная версия)

Письменные воспоминания современников событий Второй мировой войны в Интернет-дневнике будут размещаться в разделе «Свидетельства».

Яго гады, яго багацце

Гэта выпадкова атрымалася, што самыя высокія свае баявыя ўзнагароды – ордэны Айчыннай вайны II-й ступені, Чырвонай Зоркі і Чырвонага Сцяга – ураджэнец Віцебшчыны Пётр Мікітавіч Сятаў атрымаў за вызваленне ад фашысцкіх захопнікаў роднай беларускай зямлі. Тым больш, што вайна застала яго аж у Манголіі.

- У сорак першым акурат заканчваўся тэрмін маёй вайсковай службы, успамінае ветэран. – Рыхтаваўся да дэмабілізацыі. Ды давялося адкласці яе больш, як на шэсць гадоў. Першы бой наш зенітны артылерыйскі асобны дывізіён прыняў пад Масквой. Камандаваў тады граматным разлікам. Неба сталіцы Радзімы мы абаранілі. Бамбардзіроўшчыкі вымушаны былі разгружацца, не прарваўшыся да цэляў. Цэлая група іх абрушыла свой смертаносны груз на нашы пазіцыі. Мяне цяжка параніла…

Шэсць месяцаў быў старшыня Сятаў у шпіталі. Затым для канчатковай папраўкі здароўя яму прадставілі водпуск яшчэ на шесць месяцаў. Суражчына, дзе нарадзіўся і вырас, уся Беларусія знаходзіліся пад акупацыяй. Спыніўся пётр Сятаў у горадзе Богатол Краснаярскага краю. Да вайны тут ён заканчваў чыгуначны тэхнікум. Папрацаваць не прыйшлося па спецыяльнасці. Дарэчы, і потым, пасля вайны, лёс прапаноўваў іншыя работы. Вось толькі, калі быў у вымушаным водпуску, адпрацаваў тры месяцы памочнікам машыніста.

Як ваеннаабязаны, ён павінін у час водпуску стаць на вайсковы ўлік па месцу жыхарства. У Багатольскім ваенным каісарыяце ўглядзелі ў дакументах, што ён чыгуначнік. Аформілі браню, згодна тагачаснага загаду Дзяржаўнага Камітэта Абароны па якому ўсе чыгуначнікі павінны былі выкарыстоўвацца па спецыяльнасці. Накіравалі яго на станцыю Іланскую. Вадзіў паязды. Ды больш трох месяцаў не выірамаў. Быў ён тады ўжо кандытатам у члены партыі. Таму і звярнуўся, перш за ўсё, у райком. Маўляў, дапамажыце, меца маё на баявых пазіцыях.Усё ж тры гады тэрміновай службы. Першыя месяцы вайны быў зенітчыкам. Карацей, даказаў, што ён больш артылерыст, чым чыгуначнік.

У той час акурат фарміравалася ў раёне 78-я стралковая добраахвотная брыгада. Яго залічылі ў артылерыйскае падраздзяленне камандзірам процітанкавай граматы-саракапяткі.

Спецыфіка ратнай работы разліку, абслугоўваючага саракапятку, некалькі іншыя, чым зенітчыкаў. Тут артылерысты ідуць у наступленне разам з пяхотаю. Часта прыходзіцца выводзіць гармату на прамую наводку, калі яна сама становіцца лепшай мішенню для праціўніка.

Брыгаду кінулі пад Старую Русу. Узялі горад. Трапілі на перафарміраванне, дзе брыгада стала 65-й гвардзейскай стралковай дывізіяй. Бралі Спаск-Дзёмінск, горад Красны. Саракапятку ўсё ж паспеў злавіць на прыцэл фашысцкі наводчык. Зноў раніла старшыну Сятава.

Пасля шпіталю трапіў у запасны полк. Сваіх “пакупнікоў”-артылерыстаў не дачакаўся. Можа таму, што спадабаўся яму “пакупнік” – мінёр ці таму, што з размовы з ім высветлілася – гвардзейскі батальён мінёраў, у якім той служыў намеснікам камбата, падначалены Заходняму фронту. А Заходні фронт – Беларусь не міне.

У Смаленску расквартавалі мінёраў. Пётр Сятаў, камадзір новаспечанага адзялення, карпатліва вучыўся сам працаваць з мінамі, найстражэйшым чынам “ганяў” падначаленых. Гэтая прыдзірлівасць дапамагла. Пры першай баявой праверцы адзяленне аказалася, як гаворыцца, на ўзроўне. Ля Бабінавіч Лёзненскага раёна, праціўнік пайшоў у контратаку. Уперадзе танкі. Калі тры шматтонныя браніраванныя страшылішчы ўзнялі ў паветра міны сятаўскіх падначаленных, наступ ворага захліпнуўся. Тады атрымаў свой першы ордэн Айчыннай вайны II-й ступені старшыня Сятаў.

Пайшоў верасень сорак трэцяга.

- Запомніўся мне гэты месяц перш за ўсё таму, што стаў я камуністам, расказвае Пётр Мікітавіч. – Да гэтага ніяк не атрымоўвалася мець поўны кандыдацкі стаж з-за раненняў, перафарміраванняў. Хаця ўступіў у кандыдаты яшчэ перад вайной.

Другая тагачасная падзея ў жыцці франтавіка – перафарміраванне батальёна з мінёрскага ў інжынерна-сапёрны. Прыйшлося вывучаць усе міны праціўніка, каб абяскоджваць іх для забяспячэння паспяховага наступлення нашых войск. Вучыліся таксама наводзіць пераправы праз рэкі.

Нечакана для яго самаго, камуніст Сятаў быў вылучаны парторгам роты. Наспела пара наступлення. Рота атрымала загад камадзіра батальёна маёра Малахава зрабіць сямнаццаць праходаў у мінных палях праціўніка.

- Шаснаццаць груп мы набралі. На апошнюю людзей не хапіла, - дзеліцца тымі клопатамі былы франтавік. – А загад ёсць загад. Значыць, адна група за мной. Камандзір роты спачатку запярэчыў. Ды выйсця іншага не бачыў. Узяў я сабе ў памочнікі кухара ротнага і конюха. Тры ночы карпелі над загадкамі і “сюрпрызамі” варожых мінёраў. Усе сямнаццаць праходаў ачысцілі. Потым была артпадрыхтоўка. І нашы рушылі на перад. Пад Дуброўна гэта было…

Далей Пётр Мікітавіч тлумачыць, што пасля размініравання сапёр павінен правесці па свайму праходу адзяленне пехацінцаў да першай траншэі праціўніка.

- На нашу бяду, - працягвае ўсхваляваны ажыўшым ва ўспамінах мінулым, Пётр Мікітавіч, пры артпадрыхтоўцы непадаўленным аказаўся кулямёт. Пад яго агнём залягла пяхота. Прамаруджванне ж пры наступленні, як вядома, падобна смерці. Я падхапіўся першым. Маё адзяленне рванулася за мной. Суседнія падтрымалі. Дасяглі кулямётнага гнязда. Некалькі гранатных выбухаў. І пераможнае “Ура! – на першай варожнай траншэі праціўніка.

Захоплены боем, падначалены яго рытму, Сятаў апамятаваўся толькі пасля пераадолення траншэі. І хутчэй скіраваў назад. Бо і так ён перабольшыў. У задачу сапёра ўваходзіць – толькі давесці байцоў да першай лініі абароны праціўніка, а затым без прамаруджання расшыраць праходы для танкаў, артылерыі. Баяўся пакарання за сваё залішняе захаплення боем. Аднак яго парыў ацанілі інакш, прадставілі да ўзнагароды ордэнам.

Цяжка далася і падрыхтоўка наступлення на Барысаў. Акупанты падарвалі ўсе масты, замініравалі дарогі. За праяўлены сапёрамі гераізм пры размініраванні, навядзенні перапраў батальёну было прысвоена званне Барысаўскі.

У Мінску сапёры размініравалі Дом Друку, Дом Урада, будынак цэнтральнага камітэту партыі.

Потым шлях ляжаў праз Друскенікі, Сувалкі, Кенігсберг да Прагі, дзе і сустрэў двойчы ардэнаносны гвардзейскі батальён Дзень Перамогі. Праўда для сапёраў вайна скончылася яшчэ не скора. Не адно пакаленне іх абяскоджвала, ды і цяпер знаходзіць у шматпакутнай зямлі пакінутыя Другой сусветнай вайной выбуховыя рэчывы.

Пятра Сятава дэмабілізавалі ў ліку першых, улічылі яго раненні, тэрмін службы. Вярнуўся у родныя мясціны. Нялёгка, не проста было ўзнаўляць разбуранную вайной гаспадарку. Не хапала матэрыяльных сродкаў, не хапала працаўнікоў, спецыялістаў.

СятовыПётр Мікітавіч не шукаў, як гаворыцца, зацішнаго, цёплага месца. Працаваў там, куды накіроўвала партыя. Вось няпоўны пералік яго мірных пасад: загадчык адзела прапаганды і агітацыі Лёзнінскага райкома партыі, сакратар Ульскага райкома партыі, старшыня калгаса “Расія”, сакратар парткома саўгаса “Стайскаўскі”, інспектар-арганізатар гарадоцкага ўпраўлення сельскай гаспадаркі.

Толькі ў перадпенсійным узросце, калі больш сталі дакучаць франтавыя раны, ён выпрасіў “палёгку”: перашоў на выкладчыцкую работу. Быў настаўнікам у школе. Потым выкладаў навучэнцам саўгаса-тэхнікума ваенную падрыхтоўку. Шесць гадоў Пётр Мікітавіч ужо на пенсіі.

- Паўгода вытрымаў – мякка ўсміхаючыся, апавядае пра свой пенсіянерскі адпачынак П. М. Сятаў. – Потым не ўстаяў перад прапановай пайсці працаваць на паўстаўкі выхавателем інтэрната ў прафесійнае вучылішча. Апошні год працую поўны рабочы дзень.

Разам з жонкай вырасціў двух сыноў і дзвюх дочак. Цяпер ужо мае чатырох унукаў.

Змястоўным, напоўненым стваральнай працай, добрымі справамі жыццём жыве чалавек на зямлі. Яго гады – яго багацце.

Несцяронак, П. Яго гады, яго багацце: нарыс / П. Несцяронак // Прамень камунізму. – 28 красавіка. - 1984. – С. 2.

Кавалер чатырох ордэнаў

У горадзе Мінску ў музеі Вялікай Айчыннай вайны на адным са стэндаў змешчан фотаздымак ураджэнца Віцебскай вобласці ветэрана Вялікай айчыннай вайны, кавалера чатырох ордэнаў Пятра Мікітавіча Сятава. Пётр Мікітавіч прымаў удзел у святах, прысвечаных 40-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Радзіма высако ацаніла яго баявыя заслугі. Ён быў узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II-й ступені, двумя ордынамі Чырвонай Зоркі і ордэнам Чырвонага сцяга. Тры ордэна П. М. Сятаў атрымаў за вызваленне Беларусі.

Ветэран успамінае: “У 1941 годзе як раз заканчваўся тэрмін маёй воінскай службы. Рыхтаваўся да дэмабілізацыі, але прыйшлося адкласці яе на больш працяглы тэрмін. Першы бой наш зенітны-артэлерыйскі асобны дывізіён прыняў пад Масквой. Камандаваў тады артылерыйскім разлікам. Мы абаранялі неба сталіцы. Варожыя бамбардзіроўшчыкі вымушаны былі разгружацца, але не прарваліся да цэлей. Уся іх група скінула свой смертаносны груз на нашы пазіцыі. Мяне цяжка параніла”.

6 месяцаў старшына П. М. Сятаў быў прыкаваны да бальнічнага ложка. Пасля шпіталю для канчатковага выздаравлення яму быў прадастаўлен вотпуск яшчэ на 6 месяцаў. Суражчына, дзе прайшло дзяцінства і юнацтва камсамольскае, як і ўся Беларусь, была акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Прыйшлося Пятру Сятаву спыніцца у г. Багатал Краснаярскага краю, дзе да вайны ён скончыў тэхнікум. У перыяд вымушанага вотпуску П. М. Сятаў працаваў памочнікам машыніста. Вадзіў паязды. Быў ён тады кандыдатам у члены партыі. Пасля трох месяцаў работы, нягледзячы на прадстаўленую яму бронь, П. М. Сятаў звярнуўся у райком ВКП(б) з просьбай: “Маё месца на баявых пазіцыях. Усе тры гады тэрміновай службы і першыя месяцы вайны я быў артылерыстам”.

П. М. Сятаа залічылі ў 78-ю добраахвотніцкую брыгаду, у артылірыйскае падраздзяленне камандзірам супрацьтанкавай гарматы. Пётр Мікітавіч удзельнічаў у вызваленні гарадоў Старай Русы, Спас-Дземінска, Краснага. І зноў параніла старшыню Сятава. Пасля выздаравлення ён быў накіраваны ў запасны полк. Затым камандаваў адзяленнем мінёраў. Сам навучыўся працаваць з мінамі. Першы ордэн Айчыннай вайны II-й ступені Пётр Мікітавіч атрымаў у баі пад Бабіновічамі Лёзнінскага раёна. Запомніўся П. М. сятаву верасень 1943 года: яго прынялі ў члены ВКП(б).

Пасля перафарміравання батальёна з мінёрскага ў інінжынерна-сапёрны прыйшлося вывучаць усе міны праціўніка, каб забяспечыць паспяховы рух Чырвонай Арміі.

Пётр мікітавіч успамінае, што вельмі цяжкай была падрыхтоўка наступлення на Барысаў. Фашысты падарвалі ўсе масты, замініравалі дарогі. Батальёну , у якім служыў П. М. Сятаў, за пряўлены гераізм пры размініраванні, навядзенні перапраў было прысвоена званне Барысаўскага. Гэты батальён удзельнічаў у Мінску ў размініраванні Дома друку, Дома ўрада. Пасля вызвалення сталіцы Беларусі Мінска П. М. Сятаў ў жорскіх баях з ворагам прайшоў дарогамі вайны праз Друскенінкай, Сувалкі, Кёнігсберг. Дзень слаўнай Перамогі ён сустрэў у Празе.

Пасля дэмабілізацыі П. М. Сятаў вярнуўся ў родныя мясціны, прымаў актыўны ўдзел ва ўзнаўленні разбураннай вайной гаспадаркі. Працаваў там, куды накіроўвала яго партыя. У апошнія гады перад выхадам на заслужаны адпачынак П. М. Сятаў працаваў настаўнікам у школе, затым 13 год ваенным кіраўніком у Гарадоцкім саўгасе-тэхнікуме. Вось ўжо 6 год Пётр Мікітавіч – персанальны пенсіянер. Але не можа заставацца без карыснай працы. Адпачыўшы шэсць месяцаў, пайшоў працаваць выхавацелем інтэрната СПТВ-174 г. Гарадка. Разам з жонкай, таксама ўдзельніцай вайны, Аляксандрай Васільеўнай, вырасцілі і выхавалі двух сыноў і дзвюх дочак. У іх цяпер чатыры ўнукі, у выхаванні Сятавы прымаюць актыўны ўдзел. Пётр Мікітавіч часта выступае перад навучэнцамі Гарадоцкага саўгаса-тэхнікума, здейсненых савецкімі воінамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Біндасаў, М. Кавалер чатырох ордэнаў / М. Біндасаў // Прамень камунізму. – 7 мая. - 1985. – С. 2.

 Набліжалі, як маглі

У гады Вялікай Айчыннай вайны з усёй глыбінёй раскрыўся такі магутны выток сілы нашага народа і яго арміі, як савецкакі патрыятызм. Мільёны савецкіх людзей, патрыётаў здзяйснялі беспрыкладныя подзвігі на фронце і ў тыле. Разам з усім савецкім народам кавалі перамогу і савецкія жанчыны: стаялі ля станкоў, вырошчвалі хлеб, змагаліся ў тыле ворага і на фронце.

У маі 1942 года добраахвотнікам пайшла на фронт Шура Сятава. Крыху раней яна закончыла чыгуначны тэхнікум у горадзе Багатал Краснаярскага краю. Пасля заканчэння тэхнікума А. В. Сятава працавала ў г. Новасібірску тэхнікам дыстанцыі пуці. Александру Васільеўну залічылі ў 19 асобны батальён паветраннага назірання і апавяшчэння сувязі, які ўваходзіў у склад 5-га корпуса супрацьпаветраннай абароны.

“Нас перакінулі на Украіну. Мы вялі назіранні за самалётамі праціўніка, парашутыстамі., наводзілі сувязь. Наш батальён папаў у акружэнне. З вялікімі стратамі прарваліся з акружэння. Воіны праяўлялі масавы гераізм” – успамінае Александра Васільеўна.

Вораг ірвануўся да Сталінграда. Туды ж і накіравалі 19 асобы батальён, які да гэтага часу дзейнічаў у раёне Днепрапятроўска і Сінельнікава. У радах Чырвонай Арміі Аляксандра Васільеўна змагалася за вызваленне Беларусі, Польшчы, Дзень слаўнай Перамогі А. В. Сятава сустрэла ў горадзе Любліне.

За заслугі перад Камуністычнай партыяй і Савевецкай дзяржавай Александра Васільеўна ўзнагароджана медалямі: “За баявыя заслугі”, “За абарону Сталінграда”, “За перамогу над Германіяй”, многімі юбілейнымі медалямі.

Ветэран Вялікай Айчыннай вайны, персанальная пенсіянерка А. В. Сятава разам са сваім мужам, ветэранам Вялікай Айчыннай вайны Пятром Мікітавічам выгадавалі і выхавалі двух сыноў і двух дачак. У Сятавых чатыры ўнукі, у выхаванні іх гераічныя бабуля і дзядуля прымаюць самы актыўны ўдел.

Для Аляксандры Васільеўны характэрна ўласная сціпласць. Яна не любіць расказваць пра свой удзел у вайне,гаворачы што ваявала як і мімільёны савецкіх людзей. А. В. Сятава не можа жыць без актыўнай грамадскай і працоўнай дзейнасці. У цяперашны час яна працуе вахцёрам у Гарадоцкім саўгасе – тэхнікуме, удзельнічае ў мастацкай самадзейнасці, выступае перад навучэнцамі Гарадоцкага саўгас-тэхнікума, расказвае ім пра масавы гераізм савецкіх людзей у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Біндасаў, М. Набліжалі, як маглі / М. Біндасаў // Прамень камунізму. – 30 сакавіка. - 1985. – С. 2.

Черновик письма Сятова Петра Микитовича с воспоминаниями о его воинском пути в Совет ветеранов Армии.

Уважаемый Александр Георгиевич!

Будучи на праздновании 40-летия освобождения г. Минска: присутствуя на торжественном собрании во Дворце спорта, участвуя в колонне ветеранов и празднике на стадионе «Динамо» старался встретить своих однополчан. Но это не удалось. 2 июля я почувствовал себя плохо и вынужден уехать домой. Так никого не встретил и ни к кому не обратился.

Позже, будучи в Минске, я посетил фронтовой отдел Музея Отечественной войны и мне посоветовали обратиться к Вам.

Я служил в 11 гвардейском инж-сап. Борисовском орденов Суворова и Ал. Невского батальоне (командир батальона гвардии майор Малахов, адъютант старший гвардии капитан (Закусила???)). Раньше это был 11 отдельный гвардейский батальон минёров при западном фронте.

На кануне операции «Багратион» он вошёл, как мне припоминается, в состав 31-й инженерно-сапёрной бригады 31 Армии.

Наступление начали в районе Орши, в Борисове строили переправу через р. Березина, разминировали в Минске ряд объектов в т. ч. Дом печати, радиозавод, Дом правительства, строили переправу через реку Нёман. Были в Сувалках откуда пошли в Восточную Пруссию. После разгрома немцев в Восточной Пруссии, переехали в Чехословакию, где застал День Победы. После этого батальон был расформирован и я попал в армейский госпиталь легко раненых № 1764 откуда и был демобилизован 25.9.1945 г. (199 АЗСП) как получивший 4 ранения.

В Советской Армии с 1939 года. В 1941 году будучи зенитчиком участвовал в обороне г. Москвы. Затем после ранения командиром орудия «Сорокопяток» на Ка(лининс??)ком фронте в составе мотострелковой бригады, которая была переименована в 65-ю гвардейскую дивизию и переброшена на Запад. фронт. В составе 258 гв. Стр. полка участвовал в освобождении г. Спас-Демьянск и дошли в сентябре 1943 г. к Белгрессу под Оршей. Здесь в ноябре 1943 г. был снова ранен и после излечения попал в сапёрный батальон. Воинское звание гв. Старшина.

Награждён орд. Красн. Знам., Ордн. Славы II ст., двумя орд. Красной Звезды, медалью «За отвагу».

Находясь на пороге 40-летия Великой Победы, хотелось бы узнать о своих однополчанах-сапёрах.

Убедительно прошу Вас, Александр Георгиевич, если Совету ветеранов Армии что-нибудь известно о моих однополчанах сообщите, пожалуйста, мне.

  • письмо (1)
  • письмо 2